21 лютага - Дзень роднай мовы

Дата: 23 февраля 2017 в 21:31
404 просмотра

21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы. Галоўная мэта Міжнароднага дня роднай мовы – падтрыманне нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і нацыянальнай самабытнасці, забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай і стварэнне ўмоў для гэтага з боку дзяржаўных органаў улады. Перш за ўсё названая праблема актуальная для так званых «малых» моў і моў нацыянальных меншасцей.
Наша родная мова не павінна прымкнуць да ліку тых моў, якія знаходзяцца на мяжы знікнення. Мова – душа народа, векавая праца многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця і творчасці грамадства, наш галоўны і неацэнны скарб. I сёння гонар і абавязак усіх нас – шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю и росквіту. Мы ніколи не забудзем нашу мову і 21 лютага штогод будзем адзначаць Дзень роднай мовы.

         З нагоды Дня роднай мовы нашы хлопчыкі і дзяўчынкі мелі магчымасць размаўляць па-беларуску, знаёмячыся з гісторыяй і побытам свайго народа, гуляючы ў беларускія народныя гульні, мелі магчымасць праінсцэніраваць знаёмыя беларускія казкі.

    

    

Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі, −
Ты самацветаў яскравая нізка.
Кожны з іх барвы дзівосныя мае,
Вечным агнём зіхаціць – не згарае.
Ты мне заўсёды была дапамогай,
Дзе б і якой не хадзіў я дарогай.
Чую ў табе перазвоны крыніцы,
Чую ў табе і раскат навальніцы,
Чую павевы зялёнага бору,
Водгулле працы ў родным прасторы.
Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,
Кожнае слова вякамі стварана.
І на вякі яно жыць застанецца,
Вечнае так, як народнае сэрца.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.