Беларуская гасцёўня "Не пусцім мовы на звод, бо мы - беларускі народ"

Дата: 4 декабря 2016 в 22:56, Обновлено 4 декабря 2016 в 23:34
560 просмотров

       Выхаванне патрыятызму паспяхова адбываецца ў працэсе далучэння дзяцей да культурнай спадчыны, што было даказана шматвяковай практыкай. Сістэма выхавання спараджаецца гісторыей народа, яго матэрыяльнай і духоўнай культурай.

       Жыватворны педагагічны матэрыял вякамі накапліваецца ў выснай народнай творчасці, народна-прыкладным мастацтве і розных промыслах, фальклорных творах, якія зразумелы дзецям дашкольнага ўзросту.

       Калі мы хочам выхоўваць людзей культурных, выхаваных, здольных выказваць свае думкі, то з дзяцінства яны павінны чуць прыгожую, пісьменную, багатую родную гаворку.

       Далучэнне дзіцяці да культуры свайго народа выхоўвае ў ім павагу, гонар за зямлю, на якой ён жыве. Вось чаму вы, паважаныя бацькі, павінны далучаць дзяцей да культуры сваіх продкаў.

       Давайце паспрабуем вымаўляць скорагаворкі па-беларуску.

Скорагаворкі

***

Дудар дудару дарма грае.

***

Белы бусел баяў казку беламу зайку.

***

Скача чапля ў чароце, а чачотка ў чабоце.

***

Патап пакаваў пакупнікам пакупкі ў пакункі.

***

Пчолка з чмелем у чоўніку плылі.

***

Звонка-звонка звініць званок, звініць, заліваецца.

***

- Ці лілі алей у рэдзьку, ці не лілі?

- Ты не цілікай, Федзька, сам налі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.