Макет "Беларуская хата"

Дата: 12 февраля 2019 в 22:01, Обновлено 12 февраля 2019 в 22:16
1 954 просмотра

Мэта: пазнаёміць дзяцей з гісторыяй беларускага сялянскага побыту і традыцыямі нашых продкаў.

Задачы:

пазнаёміць с уладкаваннем сялянскага жылля, прадметамі хатняга ўжытку, іх назвамі і прызначэннем;

прывіваць першапачатковыя асновы патрыятызму;

фарміраваць цікавасць да гісторыі беларускай нацыянальнай культуры;

пашыраць слоўнікавы запас;

развіваць беларускую гаворку, уяўленне;

выхоўваць  беражлівыя адносіны да старадаўніх рэчаў, традыцый, звычаяў гасціннасці;

дапамагчы дзецям  усвядоміць узаемасувязь цяперашняга і мінулага, адчуць сябе ў струмені часу.

Варыянты выкарыстання макета «Беларуская хата»:

1. Дыдактычныя гульні:

«Сардэчна запрашаем». Задачы: фарміраваць уменне на аснове апавядання выхавальніка складаць сказы, аповяды; развіваць звязнае маўленне; выхоўваць  гасціннасць.  Гульнявыя дзеянні: разгляданне прадметаў хатняга ўжытку,  кухонных прылад, выхавацель  распавядае  пра беларускую хату, побыт сялян, размеркаваннне працоўных абавязкаў у вясковай сям’і па палавой прыкмеце,  потым дзеці самі складаюць сказы, аповяды.

«Знайдзі і апішы прадмет даўніны». Задачы: фарміраваць уменне рассказваць пра прадметы, актывізаваць ужыванне прыметнікаў; развіваць уважлівасць, назіральнасць. Гульнявыя дзеянні: дзеці разглядаюць беларускую хату і знаходзяць рэчы, названыя выхавальнікам. Апісваюць характэрныя асаблівасці рэчаў ( напрыклад, ручнік вышыты, лапці зплеценыя з лазы, кілімок звязаны, хлеб  выпечаны ў печы і г.д.).

« У беларускай святліцы адгадка». Задачы: фарміраваць уменне дзяцей судносіць слоўнае апісанне прадметаў з самімі прадметамі; развіваць і абагачаць гаворку дзяцей словамі, абазначаючымі прадметы інтэр’ера беларускай хаты; выхоўваць  кемлівасць, знаходлівасць,  дапытлівасць.

Гульнявыя дзеянні:  выхавацель загадвае загадкі, задае пытанні, дзіця паказвае, дзе загаданы прадмет у беларускай хаце і сціпла распавядае аб яго прызначэнні.

«Растлумач прыказку і прымаўку». Задачы: узбагачаць гаворку вобразным выразамі, папаўняць слоўнікавы запас, развіваць  лагічнае мысленне: уменне назіраць, суадносіць, аналізаваць, рабіць высновы.  Макет дапамагае ў асэнсаванні прыказак і прымавак.

«Рамёствы».  Задачы: фарміраваць уменне падбіраць прылады працы к пэўнаму занятку ці рамяству беларусаў.; замацаваць веды пра пэўныя  віды працы ў мінулым; выхоўваць цікавасць да працы каваля, цясляра, ткачыхі, ганчара. Гульнявыя дзеянні: выхавальнік паказвае прыладу працы, а дзеці растлумачваюць, хто яе зрабіў (напрыклад, выхавальнік паказвае вілкі, дзеці тлумачаць, што «рогі» жалезныя, іх зрабіў каваль, а дзяржальня з дрэва, яе зрабіў цясляр).

1. Сюжэтна-ролевыя гульні :

«Укладваем немаўля спаць» . Задачы: замацоўваць у гаворцы дзяцей  выкарыстанне малых фальклорных форм – калыханак; пабуджаць усталёўваць маўленчыя адносіны ў ходзе гульні; выхоўваць добрыя, пяшчотныя адносіны да малодшых членаў сям’і. Слоўнік: калыска, калыхаць, калыханка, немаўля, гушкаць.

 «Раніца у сям’і» («Вячэра», «Абед у сям’і»). Задачы: фарміраваць уменне дзяцей аб’ядноўваць некалькі сюжэтных ліній  і развіваць іх па некалькім напрамкам; знаёміць з сваяцкімі адносінамі членаў сям’і; выхоўваць добразычлівасць. Слоўнік: матуля, тата, сын, дачка, бабуля, дзядуля, сям’я, дапамагаць,  прасці, габляваць, працаваць, клапаціцца, снеданне, вячэра, назвы прадметаў адзення, назвы прадметаў посуду, назвы традыцыйных беларускіх страў, прадуктаў.

  

  

  

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.