Дзень роднай мовы-2020

Дата: 23 февраля 2020 в 15:47, Обновлено 23 февраля 2020 в 16:10
230 просмотров

“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова”.  Змітрок Бядуля              

21 лютага ў нашай группе адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы, мэта якога - садзейнічаць папулярызацыі і пашырэнню выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве, развіваць беларускае маўленне ў розных відах дзейнасці.

На працягу дня выхаванцы нашай группы гулялі ў беларускія гульні; знаёміліся з творчасцю беларускіх паэтаў і пісьменнікаў з дапамогай часопісу "Буся"; слухалі вершы, казкі, загадкі на роднай мове.

А для бацькоў была падрыхтавана "Моўная скарбонка".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.