"Жавароначкі, прыляціце! Вясну красную прынясіце!"

Дата: 14 апреля 2019 в 13:15
458 просмотров

     Вясна - дзіўная пара года! Высокае блакітнае неба, цёплае пяшчотнае сонейка. Прырода абуджаецца пасля доўгага зімовага сну. Зацвітаюць кветачкі. Зусім скора зацвітуць бэз, чаромха, зацвітуць сады. Вясной вяртаюцца ў родны край птушкі з выраю. У народзе кажуць, што птушкі прыносяць на сваіх крылах сапраўдную, цёплую вясну.

Птушкі да аблок узлятаюць

І прыход вясны гукаюць.

Льецца спеў іх серабрысты,

Мілагучны, звонкі, чысты.

Прыходзь, вясна!

З песняй-вяснянкай,

З сонейкам уранку

Прыходзь, вясна!

     Вось і мы з дзецьмі чакаем сапраўднага веснавога цяпла. Мы змайстравалі з паперы птушак і упрыгожылі імі веснавы куст. А таксама пагукалі вясну заклічкамі і песнямі ў вясёлым карагодзе.

     

     

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.