Тыдзень беларускай мовы «Беларускае слова мае»

Дата: 20 февраля 2020 в 11:30, Обновлено 21 февраля 2020 в 17:02
290 просмотров

Віктарына “Вучымся слухаць і адказваць” 

Мэта: праверыць веды вучняў па беларускай мове і літаратуры, іх кемлівасць, памяць, лагічнае мысленне; выхоўваць цікавасць і павагу да роднай мовы.

“Не проста ў словы я гуляю – на роднай мове размаўляю”

       Мова... Наша родная мова... Колькі мілагучнасці, таемнасці ў гэтым слове. Залатыя лісцікі на дрэвах, кожная птушка, кожная кветка і, канешне, чалавек - усе маюць сваю мову. «Самы найвялікшы і бясспрэчны закон жыцця - гэта людская мова, праз якую чалавек стаў вышэй за ўсіх істот пад сонцам», - пісаў знакаміты Янка Купала.

     

Мудрасць беларускай казкі

      

      

Літаратурная гадзіна "Я люблю цябе, Радзіма, мой прыгожы, мілы край!"

Мэта: знаёміць дзяцей з багатым светам беларускай дзіцячай літаратуры; паказаць тэматычную разнастайнасць беларускіх твораў пра нашу Радзіму; садзейнічаць фарміраванню выразнага чытання вершаў; складаць умовы для выхавання павагі і любові да сваёй мовы і Радзімы.

Мая зямля, мой родны дом
Завецца Беларуссю.
Я знаю: пад тваім крылом
Заўсёды прытулюся.
У час трывогі і бяды
З табою мы адзіныя,
З любоўю шчыраю заўжды
Заву цябе Радзімаю.     
             

     

Літаратурны вернісаж "Быць на зямлі чалавекам"

Мэта:  пазнаёміць дзяцей з разнастайнасцю беларускай мовы; успомніць літаратурныя жанры; развіваць мову, пашыраць слоўнікавы запас; выхоўваць павагу і любоў да роднай мовы; выхоўваць станоўчыя якасці чалавека, павагу да кожнага чалавека.

     

    

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.