Флэшмоб "Маё сэрдца тут"

Дата: 4 апреля 2018 в 13:37, Обновлено 10 апреля 2018 в 13:40
394 просмотра

Мэта:
Садзейнічаць выхаванню любові да роднага краю, пачуцця патрыятызму і адказнасці за лёс Радзімы.

Давеку я, напэўна, не збяру
Усю яе ў праявах разнастайных.
Маленькая, як сэрца, Беларусь
Адданая любоўю вырастае.

За бохан сонца, што з маленства меў,
Ці сплаціш ёй душэўнаю турботай?..
Сваю Айчыну ўбач і зразумей,
I ў ёй сябе ты зразумееш потым.

Сваёй Айчыны яснае імя,
Нібы ўласнае —
He дай запляміць...
I светлы цень буслінага крыла
Над рэкамі, дарогамі, палямі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.