Знаёмім дзяцей з гісторыяй краіны

Дата: 20 декабря 2014 в 22:30, Обновлено 20 декабря 2014 в 22:37
557 просмотров

Паданне пра Беларусь

        Калісці, калі свет толькі пачынаўся, нідзе нічога не было. Паўсюль стаяла мёртвая вада, а пасярэдзіне яе тырчаў вялізны камень… Аднойчы бог грома і маланкі Пярун так раззлаваўся, што стаў кідаць маланкі ў гэты камень. Ад вогненных стрэлаў з каменя выскачылі тры іскрынкі – белая, жоўтая і чырвоная. Упалі яны ў ваду. З таго моманту пачалося жыццё ў вадзе і на зямлі. І з’явіўся чалавек…
        І стаў чалавек усталёўваць свае парадкі. Ці доўга, ці мала ён жыў, аднак ужо меў сваю хату, жонку і дзяцей.
        Калі наступіў час ягонай смерці, то паклікаў ён сваіх сыноў і падзяліў паміж імі ўсё, што ў яго было. Забыўся толькі ён пра аднаго з сваіх сыноў – Белаполя, які ў той час быў на паляванні. Калі ж вярнуўся Белаполь, то браты сказалі яму:
        – Бацька падзяліў паміж намі ўсю маёмасць, табе ён пакінуў сваіх сабак. І яшчэ бацька наказаў, каб ты адпусціў іх на волю: аднаго сабаку – у адзін бок, а другога – у іншы. Колькі зямлі яны прабягуць за дзень, вось гэта зямля і будзе твая.
        Белаполь зрабіў так, як наказаў бацька. Па тых слядах, дзе прабеглі сабакі, у адзін бок працякала Дзвіна, а ў іншы – Дняпро. Вось на гэтых прасторах і пасяліўся Белаполь. Ад Белаполя пайшлі розныя плямёны, якія пазней і сталі звацца БЕЛАРУСАМІ.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.